Памёр яшчэ адзін актывіст, падстрэлены ў Кіеве


У кіеўскай лякарні памёр Раман Сенік, які быў цяжка паранены 22 студзеня на вуліцы Грушэўскага. Пра гета паведаміла дэпутатка Ірына Сех.
”Некалькі дней лекары змагаліся за яго жыццё, але раны былі занадта цяжкімі. У яго было цяжкае раненне ў лёгкія, ён перанёс некалькі аперацыяў, прыйшлося ампутаваць руку”, – адзначыла Сех.
Раману Сеніку было 45 гадоў. Ён жыў у Львоўскай вобласці. 23 студзеня Еўрамайдан-SOS заклікаў праз сацыяльныя сеткі здаць кроў для пацярпелага Рамана Сеніка. У той жа дзень за 4 гадзіны больш за 200 жыхароў Кіева здалі кроў для актывіста.
Колькасць загінулых на Еўрамайдане пратэстоўцаў узрасла да чатырох. Учора невядомыя застрэлілі ў галаву таксама міліцыянта.
МЯ, belsat.eu, паводле pravda.com.ua
Стужка навінаў