Паміж майданаўскай апазіцыяй і Януковічам існуе негалосны пакт


Такое меркаванне ў нашым эфіры выказала эксперт, журналістка Польскага Радыё Алена Бабакова.

Выходзячы з кабінету украінскага прэзідэнта (22 студзеня лідары Майдану прыйшлі на перагмовы у рэзідэнцыю кіраўніка Украіны), апазіцыя вырашыла не казаць лішніх словаў. І зрабіла гэта таму, што не хацела сваімі заявамі правакаваць эскалацыю канфлікту ды і для Віктара Януковіча «больш выгадна размаўляць з парламенцкай апазіцыяй».

«Гэта людзі, якія з’яўляюцца часткай сістэмы, за што іх і крытыкуюць на Майдане. Гэта такая ж частка сістэмы з крыху іншай і больш ліберальнай, еўрапейскай рыторыкай і Януковічу зручна з імі размаўляць, бо рашэнні гэтых лідараў – неэфектыўныя і хутчэй іх дыскрэдытуюць і прыносяць больш бонусаў для ўлады чым для іх саміх», – падкрэслівае Алена Бабакова. «Клічко, Цягнібок, Яцэнюк яны таксама хочуць выйсці з гэтай сітуацыі з дывідэндамі», – працягвае Алена Бабакова. «Так, яны там прадстаўляюць народ, Майдан, але ў першую чаргу яны там прадстаўляюць сябе як кандыдатаў на прэзідэнцкіх выбарах у 2015 г». Паміж майданаўскай апазіцыяй і уладай існуе негалосны пакт, – лічыць журналістка. На чым палягае «змова» канфліктуючых бакоў даведаецеся з відэаматэрыяла.

{movie}Алена Бабакова: Януковіч і апазіцыя — у негалоснай змове |right|14403{/movie}

ЮВ, belsat.eu

Стужка навінаў