Да Алімпіяды ў Сочы расейцы купілі 255 аўтобусаў «МАЗ»


Гарадскія аўтобусы сваёй хадою даехалі да месца правядзення зімовых Алімпійскіх гульняў.

255 гарадскіх аўтобусаў мадэляў «МАЗ-103» і «МАЗ-206» будуць абслугоўваць маршрутную сетку падчас Алімпіяды. Айчынныя вытворцы выйгралі тэндэр, што ладзіла адміністрацыя Сочы, паведамляе сайт амбасады Беларусі ў Расеі. Аўтобусы паехалі сваім ходам, пераадолеўшы больш за 2 тыс. км ад Менску да Сочы.

Для Краснадарскага краю ААТ «МАЗ» выканала эксклюзіўную замову: упершыню на аўтобусы гэтых мадэляў усталявалі дызельны рухавік падвышанай магутнасці, які можа забяспечыць аптымальную для Сочы працу сістэмы кандыцыянавання. Усе аўтобусы адпавядаюць міжнародным стандартам пасажырскіх перавозак – у іх створаныя камфортныя ўмовы для праезду, у тым ліку для людзей з абмежаванымі магчымасцямі. Апроч таго, аўтобусы цалкам адаптаваныя да кліматычных умоваў чарнаморскага рэгіёну, адзначаецца ў паведамленні.

МЛ, паводле БелаПАН

Стужка навінаў