Новыя праграмы, новыя твары, новы час (Абноўлена)


«Людскія справы», «Зоры не спяць», «54 %» – у новым годзе «Белсат» стварае для вас зусім новыя праграмы, прадстаўляе новыя твары ды іншую канцэпцыю трансляцыі.

Аматары культуры ды больш уніклівых, разважлівых размоваў з Новага года змогуць не пільнаваць цягам дня, а каторай гадзіне выходзіць у эфір іхная ўлюбёная праграма. Штодня а 21:50, адразу пасля заканчэння інфармацыйна-публіцыстычнага блоку, распачынаецца адна з культурніцкіх праграмаў: «Відзьмо-невідзьмо», «Чорным па белым», «Без рэтушы», «Два на два» (будзе выходзіць па чацвяргах) ды іншыя, у тым ліку новыя.

Новы праект Вольгі Гардзейчык «Зоры не спяць» – праграма з тымі ды для тых, хто хоча зразумець болей, змяніць сябе, а значыць, і свет.

{movie}Новая праграма на “Белсаце” – “Зоры не спяць”. Анонс |right|13951{/movie}

«Маймі пятнічнымі спатканнямі пад зорным небам хачу стварыць альтэрнатыву для тых, каму цікава паслухаць жывую думку, пабачыць, як разважае пісьменнік, – перад тым (ці замест таго), як пачытаць ягоную кнігу; падумаць разам з журналістам перад тым, як чытаць газету… Я запрашаю ў зорную студыю грамадскіх дзеячаў, сацыёлагаў, артыстаў, філосафаў, клерыкаў, пісьменнікаў, журналістаў, навукоўцаў, спартоўцаў, рэжысёраў, мастакоў і дызайнераў, каб услед за класікамі белліту шукаць адказаў на пытанні: хто мы такія, чаго хочам і куды ляцім?..» – дзеліцца аўтарка і вядоўца праграмы Вольга Гардзейчык.



Студыя – як сцэна з тэатральнага спектаклю. Два крэслы, прыглушанае святло і размовы паўшэптам.

«Раскажу вам, чым дыхае пісьменнік і адкуль бярэ ідэі, вобразы, сюжэты. З настаўнікамі пагаворым пра крэатыўнасць нашых дзетак – і як яе развіваць ва ўмовах беларускай школы ды дому. З крытыкамі – пра тое, як адрозніць сяброў ад падхалімаў, а густ – ад густаўшчыны. З рэжысёрамі – пра тое, што і чаму яны нам паказваюць, а што і чаму – не. Цяжэй за ўсё размаўляць з мастакамі, бо, каб былі яны красамоўцамі, дык не малявалі б выдатных карцінаў… Але гэта не значыць, што іх будзе меней. Наадварот, я пастараюся, каб кожную пятніцу ў вашай кухні, зале, на пісьмовым стале з камп’ютарам з’яўляўся прадстаўнік іншага лагеру, розных прафесіяў, плыняў, асяроддзяў».

Зоры не будуць класціся спаць кожную пятніцу. А прэм’ера праграмы – 3 студзеня.



«Людскія справы» з Алесем Залеўскім

Іншая навінка на канале – праграма Алеся Залеўскага «Людскія справы». Цяпер журналіст будзе не толькі здымаць рэпартажы, але і пасля супольнага прагляду абмяркоўваць у студыі праблему з экспертамі ды ўдзельнікамі падзеі.

Прэм’ера праграмы «Людскія справы» – у нядзелю, 12 студзеня.

{movie} Праграма «Людскія справы». Анонс|right|14060{/movie}

«54 %» – не пра жаночыя праблемы

«54 %» – такі адсотак жанчын у беларускім грамадстве. Але гэтая праграма не пра жаночыя праблемы. Ёсць пытанні, якія тычацца ўсіх, але ў нашым грамадстве стэрэатыпна іх пакідаюць жанчынам: напрыклад, садкі ды выхаванне дзетак. На грамадска-сацыяльныя праблемы аўтаркі зірнуць з гледзішча 54 адсоткаў: тут будуць размовы пра пенсійны фонд, працоўную міграцыю або палітыку. Праграму ствараюць Кацярына Барушка і Аліна Коўшык. Кожнае выданне будзе прысвечанае адной тэме і будзе складацца з двух рэпартажаў, якія здымаюць аўтаркі. Прэм’ера «54 %» – 14 студзеня.

{movie} Праграма «54 %». Анонс|right|14059{/movie}

Што зменіцца яшчэ?Новая вядоўца праграмы Новая вядоўца праграмы “Чорным па белым” Юлія Рымашэўская. Фота belsat.eu

А праграма «Чорным па белым» атрымае новы твар. Побач з Валярынаю Куставай будзе журналістка, капірайтарка, рэкламістка Юлія Рымашэўская, якая перакананая, што самыя яскравыя колеры жыцця становяцца больш заўважныя ў чорна-белым кантэксце.

Таксама ўжо з 2 студзеня вяртаецца інфармацыйна-публіцыстычны вечар «Студыя «Белсат» – у жывым эфіры з вядоўцамі.

Некаторыя ж праграмы зменяць свае дні ды гадзіны эфіру, таму запрашаем у закладку «Праграма ТБ».

{movie}З 2 студзеня – тры гадзіны інфармацыі ў жывым эфіры ў “Студыі “Белсат”|right|13950{/movie}

belsat.eu

Стужка навінаў