Працаўнік «Нафтану» ужо пяць дзён трымае сухую галадоўку ў ІЧУ


Працаўнік «Нафтану» Барыс Жахоўскі ўжо пяць дзён трымае сухую галадоўку ў ІЧУ. Пра гэта стала вядома праваабаронцам.

Днямі над ім адбыўся трэці суд запар паводле адміністратыўных артыкулаў, у выніку якога мужчыне прызначылі яшчэ 15 содняў арышту. Агулам яму прысудзілі 45 содняў.

Барыс Жахоўскі.
Фота: Барыс Жахоўскі/Вконтакте

32-гадовага супрацоўніка «Нафтана» Барыса Жахоўскага затрымалі ў сярэдзіне траўня ў Наваполацку на працоўным месцы. Першы суд на Барысам адбыўся 16 траўня. Суддзя Вольга Баліка асудзіла яго да 15 содняў арышту за «распаўсюд экстрэмісцкіх матэрыялаў» (арт. 19.11 КаАП). Але на волю ён не выйшаў – быў складзены новы пратакол па арт. 19.11 КаАП. Вынікам сталі чарговыя 15 содняў.

Пазаўчора, 15 чэрвеня, Жахоўскага асудзілі трэці раз запар. Гэтым разам суддзя Зінаіда Балаболава прызнала Барыса вінаватым у «несанкцыянаваным пікетаванні» (арт. 24.23 КаАП) і арыштавала яго зноў на 15 содняў.

Агулам мужчыну будуць утрымліваць за кратамі 45 дзён.

зона.бел
«Як піянерлагер, але лепш без яго»: чым жыве і дыхае самая жорсткая «хімія» краіны
2022.06.17 08:16

Алена Рувіна belsat.eu

Стужка навінаў