Невядомы Караткевіч выйдзе ў 25 тамах


Апошнюю імпрэзу фестывалю “Лятучы стол Караткевіча” зладзілі акурат на 83-ці дзень народзінаў класіка. З такой нагоды выдавецтва “Мастацкая літаратура” прэзентавала чатыры тамы ягонага поўнага збору твораў. Агулам плануецца 25 тамоў.

ВІКТАР ШНІП, ГАЛОЎНЫ РЭДАКТАР ВЫДАВЕЦТВА «МАСТАЦКАЯ ЛІТАРАТУРА»:
Мы гатовыя выпускаць пяць тамоў на год, гэта можна было б за пяць гадоў увесь збор твораў выпусціць. Ну як атрымаецца – так атрымаецца, спадзяемся, не зацягнецца, бо чытачы чакаюць. Ёсць чаго чакаць, бо гэты збор твораў вельмі адрозніваецца ад таго, што было, ад таго Караткевіча, якога мы ведаем. Будзе рэдакцыя тая, якую Караткевіч сам падаваў у выдавецтвы”.

На заключнай імпрэзе фестывалю Караткевіча сабраліся вядомыя беларускія пісьменнікі, даследчыкі ды шанавальнікі таленту творцы, а таксама ягоныя нашчадкі.

АЛЕНА СІНЬКЕВІЧ, ПЛЯМЕННІЦА УЛАДЗІМІРА КАРАТКЕВІЧА:
“Усё, што ад мяне залежыць, – я дапамагаю, каб гэтае выданне атрымалася добрае. Аддаю фотаздымкі, усё, што дома ёсць, – калі ласка, карыстаюцца. Ёсць кнігі ў бібліятэцы Уладзіміра Караткевіча, у якіх ягоныя паметкі ёсць. Ён выпраўляў тое, што было надрукавана няправільна. І буду дапамагаць далей”.

Першы фестываль “Лятучы стол Караткевіча” праходзіў цягам усяго лістапада ў Менску. Усе імпрэзы суправаджаліся аншлагамі. А гэта значыць, што фэст можа стаць традыцыйным.

Іншыя тэмы: У Менску паказалі невядомыя аўтографы Максіма Багдановіча. У Кіеве прайшла першая рэпетыцыя канкурсанта на “Еўрабачанне” Іллі Волкава. У пракат выходзіць баявік “Апошні рубеж”. Упершыню за 17 гадоў на аўкцыён выставілі палатно Вінсэнта ван Гога.

Сяргей Будкін, Мар’яна Чарняева

Стужка навінаў