Беларускія ДАІшнікі ўзялі ўдзел у кампаніі супраць гвалту над жанчынамі (фота)


Валанцёры разам з ДАІшнікамі 25 лістапада, у Міжнародны дзень барацьбы за ліквідацыю гвалту над жанчынамі, раздаюць кіроўцам белыя стужкі. «Кампанію белай стужачкі» праводзяць супольна Фонд ААН у галіне народанасельніцтва і Дзяржаўтаінспекцыя.



Сімвал міжнароднай ініцыятывы, да якой штогод далучаецца Беларусь, – белая стужка. Чалавек, які павязаў яе, тым самым дае абавязальніцтва ніколі не ўчыняць насілля, не апраўдваць і не замоўчваць фактаў гвалту ў дачыненні жанчын і дзяўчынак.

Валанцёры, якія разам з працаўнікамі ДАІ дзяжурылі на дарогах краіны, апрача белых стужак, дарылі аўтамабілістам інфармацыйныя матэрыялы і сувеніры.

Акцыю зарганізавалі ў Менску, Берасці, Віцебску, Горадні, Магілёве, Барысаве, Камянцы, Кобрыне, Пінску і Смаргоні.

МЯ, belsat.eu, паводле БелаПАН

Стужка навінаў