Хто будзе пасля Мілінкевіча, Лябедзькі ды Калякіна?


https://youtu.be/GZYgK7xTahw

«Пакаленне сённяшніх лідараў, на жаль, доўгія гады не мае перамогаў і дасягненняў. Гэта вядзе да апатыі. Новае пакаленне скіраванае на канкрэтныя вынікі», – гаворыць госць праграмы «Размова Мацкевіча», намеснік старшыні руху «За свабоду» Юрась Губарэвіч.

{movie}Хто будзе пасля Мілінкевіча, Лябедзькі ды Калякіна?|right|13397{/movie}

Выступаючы 7 лістапада на сходзе рэгіянальных актывістаў арганізацыі, лідар руху «За свабоду» Аляксандр Мілінкевіч заявіў, што канкурэнтам Аляксандра Лукашэнкі мае стаць малады палітык.

Але не заўсёды маладосць пазітыўная рыса для палітыка. Бо палітыку трэба мець адпаведны досвед. Сённяшнія палітычныя лідары атрымалі свой досвед у 1990-я гг., калі прыйшоў у палітыку і Лукашэнка. Ці палітычны досвед, атрыманы новаю генерацыяй палітыкаў, будзе карысным у змаганні за ўладу і перамены? «Пакаленне сённяшніх 35–38-гадовых палітыкаў сталела і атрымлівала ўяўленне пра жыццё, рабілася грамадзянамі сваёй краіны ў першай палове 1990-х, і гэта вельмі добрая прышчэпка адчування краіны, адчування незалежнасці ды неабходнасці ў дэмакратыі. Мы гэта бачылі на ўласныя вочы і хочам гэта вярнуць Беларусі. У нас ёсць матывацыя да зменаў, досвед палітычнага выжывання ў досыць складаных умовах», – гаворыць Юрась Губарэвіч.

«Апазіцыя мусіць змяніць сваю рыторыку, калі апошнія гады грамадства чула ад апазіцыі толькі пра апазіцыйныя праблемы, – гаворыць палітык. – Пытанні «Народнага рэферэндуму» – гэта тое, на што мы зрабілі сёлета стаўку. Гэта кампанія, якая не завершыцца за адзін год – трэба разумець, што цудаў не будзе. Але гэта тое, што дае нам перспектыву».

Як новае пакаленне палітыкаў збіраецца прыцягнуць на свой бок беларускае грамадства? Глядзіце ў праграме «Размова Мацкевіча».

МЛ, belsat.eu

Глядзі таксама
Каментары