Лукашэнка – закладнік поп-культуры


Навошта палітык нумар адзін у Беларусі віншуе беларусаў з Днём Кастрычніцкай рэвалюцыі і як кароль поп-арту затуманіў мазгі кіраўніку краіны?

Ленін – як камерцыйны праект

Напярэдадні Дня Кастрычніцкай рэвалюцыі аўкцыённы дом «Бонэмз» абвесціў пра пачатак таргоў, галоўным лотам на якіх будзе «чорны» партрэт Уладзіміра Леніна рукі караля поп-арту Эндзі Ўоргала.

Сам Ўоргал ніколі не цікавіўся палітыкаю. І ягоны партрэт Леніна гісторыкі мастацтва называюць выключна камерцыйным і павярхоўным, без жадання паказаць глыбіню асобы «бацькі сусветнай рэвалюцыі». Ягоная праца «Ленін» мала чым адрозніваецца ад знакамітай карціны са слоікам супу фірмы «Campbell 1962», якая зрабіла Ўоргалу імя.

andy-worhol-campbell_s-soup-cans-1962

Рэвалюцыя – нашае ўсё

Тым часам «бацька» беларускай «стабільнасці» ўжо павіншаваў «свой народ» з Днём Кастрычніцкай рэвалюцыі, на здзяйсненне якой, паклаў усе свае сілы той самы Ленін. Лукашэнка выказаў ўпэўненасць, што гэтае свята заўсёды будзе адзначацца ў Беларусі як «сімвал павагі да слаўных традыцыяў і здзяйсненняў шматлікіх пакаленняў».

Навошта Лукашэнка, няхай сабе і памазаннік савецкай сістэмы каштоўнасцяў, навязвае нам, беларусам, свае ідэалагічныя густы? Беларускі філосаф, культуролаг і вядоўца нашага тэлеканалу Максiм Жбанкоў лічыць, што кіраўнік Беларусі стаў закладнікам поп-культуры і пачаў гуляць паводле яе правілаў. «Рэвалюцыя ўжо даўно ператварылася ў прадукт поп-культуры. Тут вам і Чэ Гевара і Маў Цзэ Дун. І Лукашэнка таксама стаў закладнікам гэтай матрыцы. На 8 сакавіка – жанчынам кветачку. На 23 лютага хлопцам па чарачцы, а ў Дзень Кастрычніцкай рэвалюцыі, ну, натуральна – Ленін».

Лукашэнка выкарыстоўвае простыя, але эфектыўныя метады Эндзі Ўоргала, працы якога запалі ў душы масаў.

«Лукашэнка гуляе паводле правілаў гульні поп-культуры і іншых ён не ведае. Вось толькі Эндзі Ўоргал гуляў паводле гэтых правілаў з усмешкаю на твары», – тлумачыць Максім Жбанкоў.

{movie}Калі Эндзі Ўоргал есць бургер, узгадваецца прэс-канферэнцыя Лукашэнкі для расейскіх СМІ|right|13218{/movie}

Афіцыёзны трэш

Віншаванне, якое, дарэчы, не ўтрымлівае ў сабе рэвалюцыйнага запалу, – гэта не толькі даніна савецкай традыцыі, але і яскравы прыклад таго, што кіроўная эліта ў Беларусі надалей карыстаецца методыкаю чыноўніцкага трэш-афіцыёзу.

Згодна са старою савецкаю традыцыяй (нярэдка ў дзень Кастрычніцкай рэвалюцыі адкрывалі новыя станцыі метро і ўводзілі ў эксплуатацыю розныя прамысловыя прадпрыемствы), каб падмацаваць стары рэвалюцыйны падмурак і праявіць павагу да «здзяйсненняў шматлікіх пакаленняў», 7 лістапада ў Менску дзверы адчыняць хакейная «Чыжоўка-арэна» і футбольны стадыён БАТЭ ў Барысаве.

Ю.В., belsat.eu

Стужка навінаў