Ад сёння - новыя правілы ўезду ў Еўразвяз


Правілы перабывання турыстаў з краінаў, якія не ўваходзяць у Еўразвяз, у краінах Шэнгену ад сёння змяняюцца. Паводле новага рэгламенту, заставацца на тэрыторыі гэтых 26 краінаў можна не больш за 90 дзён на працягу апошніх шасці месяцаў.

Паводле новых правілаў, не мае значэнне колькасць візаў ды іх тэрміны дзеяння. Калі турыст за апошнія паўгода ўжо прабыў агулам у любой з краінаў Шэнгену 90 дзён, то нават з новаю візаю ў любую з краінаў Шэнгену ўезд яму будзе забаронены на працягу зноў жа бягучых 90 дзён.

Навіна гэтая важная шмат для каго з нашых суайчыннікаў. Беларусы займаюць першае месца ў свеце ў колькасці атрыманых візаў у краіны Шэнгенскай зоны на 1000 чалавек. Паводле падлікаў Еўракамісіі, летась грамадзяне нашай краіны атрымалі амаль 700 000 шэнгенскіх візаў.
{movie}Новыя правілы|right|12959{/movie}
Сяргей Скулавец, “Аб’ектыў”

Стужка навінаў