У Варшаве адзначаць гадавіну Слуцкага збройнага чыну


Беларусы пройдуць маршам у цэнтры польскай сталіцы 26 лістапада ў гонар Слуцкага збройнага чыну.

Святкаванне Дня Волі ў Варшаве, Польшча. 25 сакавіка 2023 года.
Фота: Ян Лісіцкі / Белсат

27 лістапада 1920 года Слуцкая брыгада БНР уступіла ў бой з войскам Чырвонай Арміі. Яна больш за месяц супрацьстаяла ворагу без усялякага падтрымання.

Марш да гадавіны гэтай падзеі адбудзецца ў нядзелю 26 лістапада а 13:00 у Варшаве. На скрыжаванні вуліцаў Іерусалімскай і Новы Свят (ul. Nowy Świat 15) пачне фармавацца калона для Маршу на Дзень беларускіх Герояў. Калона пачне рух а 13:30.

«103 гады таму слуцкія сяляне распачалі збройную барацьбу супраць бальшавіцкіх акупацыйных войскаў за Беларускую Народную Рэспубліку. Беларуская нацыя мае шмат герояў. Давайце разам ушануем тых беларускіх герояў, якія загінулі за Незалежную Беларусь: слуцкіх паўстанцаў; беларусаў, якія загінулі ад камуністычных і нацысцкіх рэпрэсіяў; беларусаў, забітых лукашэнкаўскай бандай; беларусаў, якія загінулі ў змаганні за Украіну.

А таксама абавязкова прыгадаем сённяшніх герояў – беларускіх палітвязняў, якіх незаконна кінулі за краты», – заклікае аргкамітэт святкавання.

Белсат стаў інфапартнёрам падзеі.

Аб’ектыў
Слуцкі збройны чын у 1920 годзе не меў геапалітычнага шанцу, як і беларусы ў 2020-м – гісторык
2022.11.26 22:54

Арсен Рудэнка belsat.eu

Стужка навінаў