Двух жыхароў Жлобіну пакаралі калоніяй за пратэсты 2020 году


Суд Жлобінскага раёна асудзіў яшчэ двух чалавек за ўдзел у пратэстах у жніўні 2020 году. Іх прызналі вінаватымі паводле ч.1 арт. 342 Крымінальнага кодэксу («Арганізацыя і падрыхтоўка дзеянняў, якія груба парушаюць грамадскі парадак, альбо актыўны ўдзел у іх»).

Пра гэта паведамляе ПЦ «Вясна».

Паводле следства, Іван Гаўрылаў і Аляксей Дудко разам з іншымі жыхарамі Жлобіна прымалі актыўны ўдзел у масавых акцыях пратэсту, якія адбыліся ў Жлобіне 9-10 жніўня 2020 года. За жнівеньскія падзеі Дудко ўжо каралі ў адміністратыўным парадку.

12 студзеня суддзя Яўген Ерафееў прыгаварыў Гаўрылава і Дудко да пазбаўлення волі ў папраўчай калоніі агульнага рэжыму тэрмінам на 2,5 гады кожнага.

Праваабаронцы адзначаюць, што за ўдзел у акцыях пратэсту ў жніўні 2020 года ў Жлобіне да крымінальнай адказнасці былі прыцягнутыя больш за 20 чалавек.

  • Паводле праваабаронцаў, з лета 2020 года адбываюцца самыя масавыя ў найноўшай гісторыі Беларусі рэпрэсіі. За гэты час ўва ўсёй краіне былі распачатыя больш за 5000 крымінальных справаў, звязаных з пратэстамі. На дзень 16 студзеня 2022 года 984 асобы прызнаныя палітычнымі вязнямі.
  • З лета 2020 года тысячы пратэстоўцаў па ўсёй краіне сталіся ахвярамі мэтанакіраваных катаванняў, каля 39,5 тысяч чалавек былі затрыманыя. Згодна з рознымі ацэнкамі, у выніку палітыкі дзяржаўнага тэрору загінулі ад 4 да 20 асобаў. Пры гэтым ні за катаванні, ні за забойствы іншадумцаў да адказнасці нікога не прыцягнулі.
Артыкулы
1285 асуджаных з палітычных матываў. «Вясна» падвяла вынікі рэпрэсіяў за 2021 год
2022.01.10 11:17

РР belsat.eu

Стужка навінаў