Працаўнікі КДБ канфіскавалі статуэткі “Люблю Беларусь”


Лаўрэаты прэміі засталіся без узнагародаў.

Сёння прыкладна а 14-й гадзіне два працаўнікі КДБ і два міліцыянты прыйшлі да студэнта-скульптара, што на замову “Маладога фронту” рабіў статуэткі-ўзнагароды. “Адзін з іх паказаў пасведчанне працаўніка КДБ і заявіў, што ім неабходна агледзець кватэру”, – распавяла “Белсату” прэсавая сакратарка “Маладога фронту” Таццяна Шапуцька.

У выніку “агляду” забралі толькі статуэткі (усяго – 8 штук). Ордэру на ператрус не паказалі, пратаколу таксама не склалі, дадала Таццяна Шапуцька. Паводле яе, запланаванае на 18-ю гадзіну ўшанаванне лаўрэатаў усё адно адбудзецца, а прызы пераможцам уручаць крыху пазней.

“Люблю Беларусь” – першая прэмія ў гісторыі за любоў да краіны. Узнагароды ўручаюцца за папулярызацыю беларусаў і Беларусі, унёсак у развіццё нацыянальнай ідэнтычнасці. Сёлета ўганараванне пройдзе другі раз. Падчас святочнай імпрэзы таксама пройдзе дабрачынны канцэрт, на якім будуць збіраць сродкі для зняволеных.

belsat.eu

Глядзі таксама
Каментары