Пачынае працу канстытуцыйная камісія. У яе складзе Качанава, Марзалюк, Васкрасенскі і яшчэ 31 асоба


Сёння пачала сваю працу канстытуцыйная камісія. Яна будзе рыхтаваць змены ў Канстытуцыю, паведамляе Sb.by.

Спіс чальцоў камісіі апублікаваў тэлеграм-канал «Пул первого». У яе складзе – старшыня Канстытуцыйнага суда Пётр Міклашэвіч, ягоная намесніца Наталля Карповіч, старшыні палатаў беларускага парламенту Наталля Качанава і Уладзімір Андрэйчанка, дэпутат Ігар Марзалюк, кіраўнік круглага стала дэмакратычных сілаў Юрый Васкрасенскі, праўладны палітолаг Аляксандр Шпакоўскі. Усяго ў камісіі – 34 чалавекі.

Улады анансавалі, што ў паўнамоцтвах камісіі будзе выпрацоўванне канкрэтных палажэнняў новай Канстытуцыі. Сцвярджалі, што магчымасць унесці прапановы будуць мець і простыя грамадзяне.

Падчас Усебеларускага народнага сходу Аляксандр Лукашэнка абяцаў, што праект новай Канстытуцыі вынесуць на рэферэндум ужо ў пачатку наступнага года.

Hавiны
Лукашэнка распавёў, якой будзе новая Канстытуцыя і калі можна абраць «новага Лукашэнку»
2021.02.11 15:32

ЯП belsat.eu

 

Стужка навінаў