У Менску вызначылі пераможцаў Фестывалю мабільнага кіно


У трэцяй эдыцыі конкурсу «Smartfilm» перамагла стужка «Люстэрка» Андрэя Ляўковіча, а галоўны прыз у катэгорыі «Light» дастаўся Юрыю Капаткову за работу «The Cinema».

Пераможца распавёў, што зняў свой фільм за 3 дні, а ідэя яго нарадзілася гэтак: “Яна ляжыць на паверхні. Можна зайсці ў любую сацыяльную сетку і ўбачыць, што людзі жывуць там, а не ў рэальным жыцці. Шмат хто займаюцца тым, што здымаюць самыя сябе. Я вырашыў развіць гэтую думку: а што адбудзецца, калі ўжо занадта захапіцца гэтым? А адбудзецца тое, што залюстэр’е забярэ цябе”.

“На гэтым фестывалі мы сабралі ў абедзвюх намінацыях 113 работ, – паведаміла кіраўнік упраўлення маркетынгу «Velcom» Юлія Дайнека. – Вельмі моцна вырас якасны складнік, узровень праектаў становіцца лепшым з году ў год. 60 працаў былі пададзеныя на конкурс у намінацыі «Pro», 5 з іх дайшлі да фіналу. У намінацыі «Light» пададзеныя 53 работы, 3 апынуліся ў шорт-лісце. Прыблізна 18 тыс. асобаў паглядзелі работы на нашым рэсурсе “УКантакце”, 1,5 тыс. карыстальнікаў пакінулі свае каментары”.

Сёлета галоўная крэатыўная ідэя фестывалю, зарганізаванага «Velcom» пры падтрыманні Міністэрства культуры Беларусі, – «Вялікае кіно ў мабільным фармаце». Як і раней, асноўным патрабаваннем да ўдзельнікаў была прэзентацыя кароткаметражных фільмаў, знятых на камеру смартфона.
{movie}”Люстра” – фільм-пераможца «Smartfilm» |right|11830{/movie}
Прапаноўваем вашае ўвазе фільм-пераможцу.

УШ, паводле БелаПАН belsat.eu

Стужка навінаў