Прадстаўнікі EBU завіталі у менскі офіс «Белсату»


Менскі офіс «ТВ Белсат» у сераду наведаў галоўны дарадца Генеральнага Дырэктара Еўрапейскага трансляцыйнага звязу (EBU) Борыс Бэргант, які наведаў Менск з мэтаю сустрэцца з уладамі Беларусі ды кіраўніцтвам Нацыянальнай дзяржаўнай тэлерадыёкампаніі – адзінага сябра EBU, які – не грамадскае тэлебачанне.

Сустрэча ў «Белсаце» дапамагла прадстаўнікам дэлегацыі ЕBU сабраць інфармацыю пра ўмовы функцыянавання незалежных вяшчальнікаў і прававых абмежаваннях іхнай дзейнасці. Прадстаўнікі кіраўніцтва Еўрапейскага вяшчальнага звязу выказалі свае меркаванні на тэму зменаў, неабходных для ўнармавання становішча медыяў у Беларусі.

Апроч «ТВ Белсат» Борыс Бэргант і кіраўнік аддзелу чалецкіх стасункаў Дэйвід Льюіс наведалі Міністэрства інфармацыі, Міністэрства замежных справаў і Нацыянальную дзяржаўную тэлерадыёкампанію. На чацвер запланаваная сустрэча з кіраўніцтвам Беларускай асацыяцыі журналістаў. Візіт віцэ-прэзідэнта Борыса Бэрганта мае стаць часткаю рыхтавання да прыезду ў Менск прэзідэнта ЕBU Жана-Поля Філіпота.

Міхась Янчук (ТВ Белсат)

Стужка навінаў