Калекцыя гармонікаў са сметніку – у вёсцы пад Гомлем


У вёсцы Хальч, што ў ваколіцах Гомля, жыве Емяльян Бабкоў. Ён сабраў паўтара дзясятка гармонікаў, любоў да якіх пачалася ў маладосці, калі такі інструмент быў на вагу золата, а гарманіст – самы зайздросны жаніх у вёсцы. Калекцыю спадар Бабкоў пачаў збіраць, як выйшаў на пенсію – не мог глядзець, як гармонікі, пад якія калісьці і тужылі, і смяяліся, адпраўляюцца на сметнік.

{movie}Калекцыя гармонікаў са сметніку – у вёсцы пад Гомлем. Навіны культуры|right|11661{/movie}

ЕМЯЛЬЯН БАБКОЎ,

КАЛЕКЦЫЯНЕР ГАРМОНІКАЎ:

“Тры саматужныя знайшоў на сметніку. Прыязджаю ў Юркавічы, гляджу – гармонік ляжыць на кустоўі, і куры па ім ходзяць. Кажу: “Іван, прадай ты мне!” А ён кажа: “Ды забірай ты яго!” Я яго зрабіў. Факт, што ўсе гармонікі я зрабіў – сабраў разламаныя”.

Таму ў гармоніках давялося разбірацца дасканальна. Спадар Бабкоў распавядае: асабліва каштоўныя – гармонікі саматужныя, гэта значыць, зробленыя рукамі рамеснікаў, а не фабрычныя. Такі гармонік рабілі ад 5-ці месяцаў да цэлага года.

Спадар Бабкоў і цяпер любіць заграць на гармоніку і крыху смуткуе, што залатыя часы ўлюбёнага інструмента мінулі.

Іншыя навіны: у Магілёве адчыніла дзверы супольная экспазіцыя жывапісных працаў Аляксандра Алёшына і Сяргея Ракіцкага.

Нацыянальны моладзевы аркестр ЗША сыграў у Маскве.

Мар’яна Чарняева, belsat.eu

Стужка навінаў