У Горадні падтрымалі палітвязняў. Лісты да іх пісалі нават дзеці (Фота)


Падчас акцыі «Падпішы паштоўку палітвязню» ў Горадні ўсе ахвотныя маглі напісаць словы падтрымання пакараным за палітычныя перакананні.

Актывіст камітэту «Салідарнасць» Эдвард Дмухоўскі падкрэсліў, што акцыя заклікае людзей не баяцца несправядлівасці ды змагацца з ёю.

Удзельнікі ініцыятывы, сярод якіх былі нават дзеці, падпісалі некалькі дзясяткаў паштовак. Арганізатары акцыі вышлюць іх у турмы ды калоніі палітычным вязням.

Падчас акцыі перад прысутнымі выступіў гарадзенскі музыка Алесь Дзянісаў з сябрамі.

МЯ, belsat.eu

Стужка навінаў