Апазіцыя часткова яднаецца, але ці памятаюць пра яе беларусы?


Тое, чаго гэтак чакалі перад апошнімі прэзідэнцкімі выбарамі, адбылося сёння – кампанія «Гавары праўду!», рух «За свабоду» і партыя БНФ заявілі пра доўгатэрміновае стратэгічнае партнёрства.



Лідары арганізацыяў упэўненыя: гэткі крок дапаможа ім вылучыць адзінага кандыдата на выбарах 2015 года. Больш за тое, палітыкі абяцаюць распачаць кампанію для правядзення «народнага рэферэндуму». На ім апазіцыянеры маюць намер вызначыць найбольш актуальныя для грамадства праблемы, каб пасля выйсці на выбары з прапановамі па іх развязанні.

Як распавялі радыё «Свабодзе» тыя, хто ў чарговае аб’яднанне не ўвайшлі, рэшта апазіцыі такой ідэі не падтрымлівае. Лідар БХД Віталь Рымашэўскі мяркуе, што ўлады не дазволяць правесці рэферэндуму, маўляў, таму і спрабаваць не варта. Старшыня АГП Анатоль Лябедзька пагаджаецца з ім і не бачыць магчымасці правядзення рэферэндуму без змены заканадаўства.

Хутчэй за ўсё, нас чакае чарговы канфлікт сярод апанентаў Лукашэнкі. Тым часам «Белсат» запытаў жыхароў Менску, калі яны апошні раз штосьці чулі пра апазіцыю ўвогуле? Толькі некаторыя змаглі ўзгадаць нядаўнія акцыі кшталту Дня Волі і «Чарнобыльскага шляху».

{movie}Калі апошні раз чулі пра апазіцыю?|right|10761{/movie}

Мы таксама пацікавіліся, якіх палітыкаў ведаюць менчукі. Тут у большасці паўстала праблема з узгаданнем прозвішчаў нават прадстаўнікоў уладаў, што праўда, імя кіраўніка краіны вядомае, здаецца, кожнаму.

{movie}Якіх беларускіх палітыкаў ведаеце?|right|10762{/movie}

У.Ш., belsat.eu

Стужка навінаў