Расейскія войскі тройчы за ноч атакавалі Адэсу


Расейскія войскі здзейснілі маштабную атаку на Адэсу. Па горадзе запусцілі 15 беспілотнікаў і 8 крылатых ракетаў. Пацярпелі тры асобы, паведаміў спікер аператыўнага камандавання «Поўдзень» Сяргей Братчук.

Наступствы атакі на Адэсу. 14 жніўня 2023 года.
Фота: БРАТЧУК / Telegram

Усе паветраныя цэлі былі збітыя сродкамі СПА, сказаў прадстаўнік аператыўнага камандавання «Поўдзень» Сяргей Братчук у адмысловым відэазвароце. Абломкі пашкодзілі будынкі студэнцкага інтэрнату і крамы. Там пачаліся пажары:

«Вораг тройчы атакаваў уначы наш горад. 15 «Shahed» і 8 крылатых ракетаў марскога базавання «Калібр». Усе тры атакі сілы супрацьпаветранай абароны адбілі».

Акрамя таго, выбуховай хваляю ў некалькіх будынках пашкоджаныя шыбы і прыпаркаваныя аўтамабілі.

Пацярпелі трое працаўнікоў супермаркету.

Таксама ўначы былі выбухі ў Запарожжы. Пра наступствы атакі на гэты рэгіён пакуль не паведамлялася.

Абноўлена
Расея абстраляла Херсоншчыну. 7 чалавек загінула
2023.08.13 13:34

Сяргей Крот belsat.eu

Стужка навінаў