Дакументальны фільм «Белсат. Місія: свабода» атрымаў гран-пры конкурсу Асацыяцыі польскіх журналістаў. Пераможцаў абвесцілі падчас цырымоніі ў Варшаве. Прэм’ерны паказ стужкі на «Белсаце» адбудзецца 25 сакавіка.
У Варшаве абвесцілі пераможцаў сёлетняга конкурсу Асацыяцыі польскіх журналістаў. Яго зладзілі ўжо ў 29-ы раз.
Гран-пры атрымаў дакументальны фільм «Белсат. Місія: свабода», прысвечаны 15-годдзю тэлеканалу. На прыкладзе «Белсату» і дзвюх журналістак, Дар’і Чульцовай і Кацярыны Андрэевай, стужка паказвае складаную працу медыяў у Беларусі. Прыз уручылі рэжысёру Марыюшу Пілісу, які прысутнічаў на цырымоніі.
25 сакавіка ў эфіры «Белсату» адбудзецца прэм’ерны паказ гэтага фільму.
Сяргей Крот belsat.eu