У Кіеўскай вобласці расейскія вайскоўцы расстралялі фізіка-эксперыментатара


Расейскія вайскоўцы расстралялі ў пасёлку Ворзель Кіеўскай вобласці фізіка-эксперыментатара, намесніка дырэктара Інстытуту фізікі імя Лашкарова, карэспандэнта НАН Украіны Васіля Кладзько. Пра гэта паведамляе Нацыянальная акадэмія навук Украіны.

Васіль Кладзько.
Фота: НАН Украіны

«Аддзяленне фізікі і астраноміі НАН Украіны з глыбокім смуткам паведамляе, што 13 сакавіка ў Ворзелі расейскія акупанты па-варварску расстралялі выдатнага фізіка-эксперыментатара, шматгадовага загадчыка аддзелу і намесніка дырэктара Інстытуту фізікі паўправаднікоў імя В. Я. Лашкарова НАН Украіны, прафесара, лаўрэата Дзяржаўнай прэміі Украіны ў галіне навукі і тэхнікі, члена-карэспандэнта НАН Украіны Васіля Пятровіча Кладзько», – сказана ў паведамленні.

Вядома, што 65-гадовы Васіль Кладзько быў у Ворзелі, каб вывезці адтуль сваю сям’ю. Жонка і ўнукі зʼехаць паспелі, ён жа з-за істотнага пагаршэння абстаноўкі затрымаўся, калі ў Ворзель увайшлі расейскія войскі.

Рэпартаж
Разлучаныя вайной. Гісторыя ўкраінскай маці, якая змагла нарэшце абняць свайго 8-гадовага сына
2022.03.14 17:49

АД belsat.eu

Стужка навінаў