Сяргей Філімонаў: На «Еўрабачанне» я б паслаў «касмічнага турыста»


Ва ўмовах эканамічнага крызісу на конкурс песні варта было б паслаць таго, хто сам заплаціў бы за гэтае падарожжа, мяркуе тэлежурналіст.

Сяргей Філімонаў адзначыў, што конкурс не мае ў сабе нічога дрэннага – ён забаўляе людзей, хоць меламаны і не будуць ім захапляцца.
{movie}Сяргей Філімонаў: На «Еўрабачанне» я б паслаў «касмічнага турыста»|right|10704{/movie}
«У нашых умовах захапленне «Еўрабачаннем» аж да вар’яцтва мае хутчэй адмоўны бок, бо гэта сурагат, якія падмяняе сапраўдную культуру», – патлумачыў у «Гарачым каментары» журналіст.

Пасылаць на «Еўрабачанне» ў цяжкіх эканамічных умовах, на думку адмыслоўца, найбольш апраўданым было б таго, хто сам сабе аплоціць усе выдаткі, звязаныя з конкурсам – гэтак званага касмічнага турыста.

Каб перамагчы ў конкурсе такога кшталту, паводле спадара Філімонава, прыдалося б усё: ад доўгіх ног, штукарства і жанглявання да малпачак на сцэне.

МЯ, belsat.eu
https://youtu.be/AQlVoo1FTlM

Глядзі таксама
Каментары