Сабаку Оўбамаў вучаць шукаць велікодныя яйкі


У сям’і прэзідэнта Амерыкі ўсе рыхтуюцца да Вялікадня, у тым ліку і Бо. Чатырохногі сябра сям’і не толькі можа брахаць і ганяцца за хвастом, але і шукаць яйкі.

Белы дом апублікаваў відэа, дзе “першы сабака краіны” шукае яйкі, рыхтуючыся да 135-й гонцы велікодных яек, што традыцыйна праводзіць афіцыйная рэзідэнцыя прэзідэнта ЗША. На гэтых яйках стаяць аўтографы прэзідэнта краіны і першай лэдзі, але гэтым разам на адным з іх будзе і аўтограф Бо.

{movie}Бо рыхтуецца да Вялікадня (відэа White House)|right|9805{/movie}

Прэзідэнцкі пястун – зорка ў Амерыцы. Пра яго ўжо напісалі 4 дзіцячыя кнігі, знялі тэлепраграму і напісалі артыкул у “The New York Times”.

А.Я., belsat.eu

Стужка навінаў