Леў Марголін: Войскі НАТО нам непатрэбныя


Падрабязнасці сустрэчы з прадстаўніком дзярждэпартаменту ЗША.

Прадстаўнік дзярждэпартаменту ЗША Томас Мэлья 24 студзеня прывёз у Менск даволі жорсткае пасланне да ўладаў Беларусі: яны маюць некалькі дзён на кардынальны перагляд сваёй палітыкі. У іншым выпадку санкцыі непазбежныя. Рашэнне ЗША адносна санкцыяў будзе ўзгодненае з пазіцыяй Еўразвязу, які прыме канчатковае рашэнне ў пытанні Беларусі напрыканцы студзеня.

Томас Мэлья сустрэўся таксама з прадстаўнікамі дэмакратычнай супольнасці. “Я звяртаў увагу на тое, што не трэба давяраць беларускаму рэжыму, калі ён нешта будзе абяцаць, – распавёў “Белсату” падрабязнасці размовы з прадстаўніком дзярждэпартаменту ЗША Леў Марголін, намеснік старшыні Аб’яднанай грамадзянскай партыі. – Не трэба зводзіць сітуацыю да гандлю палітвязнямі. Трэба патрабаваць не толькі каб на волю выйшлі ўсе палітвязні, але каб з усіх знялі абвінавачванні”.

“Галоўнае, каб захады з боку Еўропы і ЗША былі скаардынаваныя”, – дадаў Леў Марголін.

belsat.eu
https://youtu.be/zlrpZOLyyrQ

Глядзі таксама
Каментары