Рэпартаж з Паўночнай Карэі аказаўся творчаю інтэрпрэтацыяй амерыканскага пісьменніка


Апошні гіт інтэрнэту – рэпартаж тэлебачання Паўночнай Карэі пра ЗША, у якім распавядаецца пра голад і цяжкое жыццё жыхароў Амерыкі, – аказаўся жартам амерыканскага пісьменніка-падарожніка Алана Гіла (Alun Hill). У гэтым пісьменнік прызнаўся выданню «Huffington Post».

Гіл адзначыў, што гэта сапраўды рэпартаж паўночнакарэйскага тэлебачання, але распавядае пра заняпад дэмакратыі ў Еўропе. Відэа запісалі ў ваколіцах станцыі метро Ґара дэ Норд (Gara De Nord) у Бухарэсце. А англійскі тэкст – чыстая фантазія пісьменніка.

Рэпартаж з каментарамі Гіла як аўтэнтычны матэрыял пра ЗША апублікавалі ў шэрагу прэстыжнах выданняў, у тым ліку ў «The Washington Post», «Slate», «The Daily Caller», «Yahoo, «The Telegraph», «Mediaite», «BuzzFeed».{movie}Якім маглоб быць ЗША вачыма паўночнакарэйскіх прапагандыстаў |right|9653{/movie}

Аўтар відэа, якое выклікала гэткі рэзананс, нават папрасіў прабачэння ў сваім «Twitter’ы» за ўвод у зман паловы свету.

belsat.eu

Стужка навінаў