У Воршы цягнік збіў рабочых, якія чысцілі снег. Адзін з іх загінуў


У Воршы пасажырскі цягнік здзейсніў наезд на працоўных. Пра гэта паведамляе Следчы камітэт.

Паводле СК, удзень 13 лютага на станцыі «Ворша Заходняя» працоўныя чысцілі снег з чыгуначнага палатна. У гэты час тут ішоў дызель-цягнік «Ворша – Крычаў». Машыніст падаваў гукавыя сігналы рабочым і паспрабаваў затармазіць, аднак наезду пазбегнуць не ўдалося.

У выніку 39-гадовы мужчына ад атрыманых траўмаў загінуў на месцы здарэння, другі, 34-гадовы рабочы шпіталізаваны.

Следчыя высвятляюць прычыны і абставіны здарэння.

МГ belsat.eu

Стужка навінаў