Вынікі дня


Калі вы прапусцілі штосьці важнае, альбо не маеце часу на прагляд усёй стужкі навінаў – кароткае падсумаванне падзеяў у Беларусі і свеце. Якім быў гэты дзень вачамі нашых журналістаў.
{movie}Вынікі дня (06.03.2013) |right|9552{/movie}
ЖАЛОБА ПА ЧАВЭСУ

З нагоды смерці Уга Чавэса ў Беларусі абвешчаная трохдзённая жалоба. У амбасаду Венесуэлы ў Менску добраахвотна і пад прымусам ідуць людзі, каб выказаць сваё спачуванне. Для нашай краіны сыход Чавэса можа азначаць і перагляд адносінаў з Венесуэлай. На адносінах Чавэса і Лукашэнкі трымаліся многія эканамічныя праекты, у тым ліку ў нафтавай сферы.

ЗАБІТЫ РАМАН ВАЙНІЦКІ

У Вільні забіты прэзідэнт Асацыяцыі беларускіх арганізацыяў Літвы і клубу «Сябрына» Раман Вайніцкі. Ягонае цела – звязанае і са слядамі катаванняў – знайшла ў сутарэнні дому жонка. Паліцыя кажа, што забойства не падобнае да побытавага.

ХАЛІП ВЫПУСЦІЛІ

Сёння Ірына Халіп спраўдзіла, ці сапраўды можа выехаць за межы Беларусі. Журналістка, за якой усталяванае прафілактычнае назіранне міліцыі, прыляцела ў Варшаву для сустрэчы з мужам, экс-кандыдатам на прэзідэнта, экс-палітвязнем Андрэем Саннікавым, які атрымаў палітычны прытулак у Вялікай Брытаніі.

ХАЛОДНАЯ ВАЙНА КАРЭЯЎ

КНДР распачала вучэнні падлодак, каб застрашыць сваю паўднёвую суседку. Узбярэжжа ізаляванае для паветранага і марскога транспарту. Паўднёвая Карэя адказала заявамі пра гатоўнасць адказаць ударам на агрэсію. Стары канфлікт разгарэўся пасля старту супольных вучэнняў Паўднёвай Карэі ды ЗША.

ДЭПУТАТ АБО АДВАКАТ

Найвышэйшы адміністратыўны суд Украіны пазбавіў дэпутацкага статусу Сяргея Уласенку – адваката Юліі Цімашэнкі. Суд вырашыў, што сумяшчаць дэпутацтва і абарону экс-прэм’ера ў судзе нельга. Уласенка пры гэтым заўжды казаў, што ён не адвакат, а проста абаронца, якім па старым крымінальным кодэксе можа быць кожны.

М.Я., belsat.eu

https://youtu.be/jasl1HG793k

Глядзі таксама
Каментары