На якое шаленства вы здольныя дзеля кахання?


https://youtu.be/15eMCrDleLA
Я павёз катаць дзяўчыну на матацыкле, кажа адзін мужчына. Другі раскапаў сярод снегу пралескі.

У Дзень святога Валянціна, патрона усіх закаханых, карэспандэнты БелаПАНу запыталіся ў мінакоў на вуліцах беларускай сталіцы, на якія шалёныя ўчынкі гатовыя тыя дзеля кахання?

{movie}На якое шаленства вы здольныя дзеля кахання? |right|9167{/movie}
Менчукі, як аказалася, здольныя да палкіх і рамантычных праяваў сваіх пачуццяў. Адная дзяўчына кінула дзеля каханага ўніверсітэт і пераехала да яго ў іншую краіну, пра што, аднак, не шкадуе. Нехта распавёў, што ў мароз уначы шыбаваў некалькі кіламетраў да каханай. Большасць беларусаў, аднак, аддае перавагу «спакойным і роўным адносінам» без эпатажных і авантурных учынкаў.

Падрабязнасці – у відэаматэрыяле.

Максім Ярашэвіч, belsat.eu

Глядзі таксама
Каментары