Ад вялікай колькасці закаханых… разбураюцца масты


Сардэчныя прызнанні жыхароў і гасцей Парыжа ператварыліся ў галаўны боль для гарадскіх чыноўнікаў.

Папулярная традыцыя прычапляць да мастоў сімвалічныя замкі з імёнамі закаханых ператварылася ў праблему. Вялікая колькасць металу прыцягвае злодзеяў, якія здымаюць гэтыя механічныя прылады з дапамогаю кусачак і вельмі часта псуюць канструкцыю мосту.

Нават на Дзень святога Валянціна гарадскія рабочыя не спынілі графіку замены агароджаў. Праўда, закаханым гэта не перашкодзіла: яны працягвалі аддаваць належнае новай традыцыі. Дзеля таго, каб хоць неяк адцягнуць увагу рамантыкаў ад мастоў, гарадская мэрыя дазволіла дэманстраваць любоўныя лісты на электронных шчытах па ўсім Парыжы.

Аліна Кашкевіч, belsat.eu

Глядзі таксама
Каментары