Напад у жывым эфіры: глядач спрабаваў забіць палітыка


25-гадовы мужчына выйшаў на сцэну, дзе прамаўляў лідар этнічных туркаў у Балгарыі, ды прыставіў яму пісталет да галавы. Зброя дала асечку.

{movie}Балгарыя: спрабаваў застрэліць палітыка|right|8665{/movie}

Ахмэд Доган (Ahmed Dogan), лідар Руху за правы і свабоды, прамаўляў на з’ездзе ў Сафіі. Мужчына, што прыйшоў на сустрэчу, выскачыў на сцэну са зброяй ды спрабаваў застрэліць палітыка падчас прамовы. Пісталет даў асечку, нападнік хацеў яго перазарадзіць, але ў гэты момант яго схапілі ахоўнікі.

Паводле сафійскай паліцыі, у нападніка былі з сабою яшчэ два нажы.

Міхась Ліхтаровіч, belsat.eu

Стужка навінаў