СК распачаў спецвядзенне ў дачыненні экс-кіраўніцы дзіцячага госпісу Вольгі Вялічкі


Следчы камітэт паведаміў, што супраць Вольгі Вялічкі, якая раней узначальвала гарадзенскі дзіцячы госпіс, распачатае спецыяльнае вядзенне.

Ольга Величко, директорка Гродненского детского хосписа
Вольга Вялічка, дырэктарка Гарадзенскага дзіцячага госпісу. Жанчына стала мішэнню ўладаў пасля таго, як стала незалежнай назіральніцаю падчас жнівеньскіх прэзідэнцкіх выбараў у Беларусі і публічнай крытыкі ўладаў у 2020 годзе.  29 студзеня 2022 года.
Фота: ММ / Белсат

Ёй выстаўленае абвінавачанне адразу паводле 7 артыкулаў Крымінальнага кодэксу:

  • ч. 1 арт. 130 КК («Распальванне варожасці»);
  • арт. 193.1 КК («Незаконная арганізацыя дзейнасці грамадскага абʼяднання, рэлігійнай арганізацыі ці фонду або ўдзел у іх дзейнасці»);
  •  ч. 3 арт. 203.1 КК («Незаконныя дзеянні ў дачыненні персанальных дадзеных»);
  • ч. 3 арт. 210 КК («Намер на завалоданне маёмасцю ў буйным памеры службовай асобай»);
  • ч. 1 арт. 342 КК («Актыўны ўдзел у групавых дзеяннях, што груба парушаюць грамадскі парадак»);
  • чч. 1, 2 арт. 361.4 КК («Судзейнічанне экстрэмісцкай дзейнасці»);
  • ч. 2 арт. 367 КК («Паклёп на Лукашэнку»).

Вользе прапануецца прыйсці на адрас: Горадня, вул. Горкага, 121, 7 (у гэтым будынку месціцца УСК Горадні). Дата пачатку спецыяльнага вядзення – 5 сакавіка.

Нагадаем, механізм спецыяльнага вядзення дазваляе ўладам Беларусі судзіць сваіх апанентаў завочна, калі тыя застаюцца за мяжой.

Hавiны
Па АНТ распавялі пра крымінальную справу на дырэктара гарадзенскага дзіцячага госпісу. Ёй пагражае да 10 год зняволення
2020.12.13 09:59

Глеб Нержын belsat.eu

Стужка навінаў