У Менску застрэлілі міліцыянта. Яшчэ адзін паранены


Абодва выконвалі службовыя абавязкі. Паводле Следчага камітэту, у прыватны сектар Маскоўскага раёну нарад міліцыі выклікала мясцовая жыхарка, заявіўшы, што на вул. Машыністаў хтосьці страляе па сабаку.

Пасля прыезду міліцыянтаў, кабета ўказала на сталага мужчыну. Праваахоўнікі папрасілі яго падысці да іх. Той у адказ дастаў пісталет і забіў на месцы аднаго з міліцыянтаў і цяжка параніў другога.

Міліцыянты стралялі ў злачынца, але той, схаваўшыся ў гаражы каля дому, скончыў жыццё самагубствам, стрэліўшы сабе ў галаву.

На месцы здарэння працуе следчая група.

Упраўленне Следчага камітэту па Менску распачало справу паводле арт. 362 Крымінальнага кодэксу (забойства працаўніка органаў унутраных справаў у сувязі з выкананнем ім службовых абавязкаў).

belsat.eu

Стужка навінаў