Гарадзенцы збіраюць грошы на рэабілітацыю хлопчыка


{movie}Маці Яўгена: Рэабілітацыя робіць цуды|left|8391{/movie}«Калі дзіця пройдзе поўны курс рэабілітацыі, то ў нас будзе вялікі шанец на аднаўленне ўсіх функцыяў: зможа сядзець, хадзіць, навучыцца размаўляць і зможа пайсці ў школу», – гаворыць Гульнара Лелюкевіч, маці двухгадовага Яўгена.

У Яўгена цяжкае захворванне – гідрацэфалія галаўнога мозга – наступства пасляродавага кровазліцця ў мозг і лёгкія (на другі дзень пасля родаў). Дактары так і не здолелі дакладна вызначыць прычыны, і хлопчык назаўсёды можа застацца інвалідам.
Цяпер развіццё хваробы прыпынілася і Яўгену можна дапамагчы – правесці доўгі курс рэабілітацыі. Тры курсы хлопчык прайшоў у медычнай установе «РеаЦентр» (Казань, Расея) за кошт сродкаў сям’і ды сваякоў маці хлопчыка.

«Эфект быў неверагодны: дзіця, якое раней толькі ляжала, цяпер спрабуе сядзець, умацавалася спінка, дзіця пачало сачыць за рэчамі, рэагаваць на тое, што адбываецца вакол. Вярнуўся зрок, ён стаў весялейшы, пачаў гуляцца з цацкамі, выяўляць эмоцыі – усміхацца і плакаць», – дзеліцца радасцю Яўгенава маці.

Але патрабуецца новы курс, на які грошай у самотнай маці няма. Толькі адзін курс, які трэба правесці ў Маскве, у медычным цэнтры «Cortex» каштуе каля $ 4,5 тыс.

Да збору сродкаў далучылася гарадзенскае моладзевае брацтва Свята-Уладзімірскага прыходу. «Сям’я са звычайнымі беларускімі заробкамі не можа сабе дазволіць цалкам аплаціць рэабілітацыю. Да таго ж трэба лекі, масаж», – гаворыць Кацярына Чарапанава з моладзевага брацтва.

Паводле медыкаў, калі не будзе праведзены курс лячэння і рэабілітацыі да трох гадоў, існуе высокая верагоднасць таго, што ўжо ніколі не ўдасца ўзнавіць усе функцыі арганізму.

Міхась Ліхтаровіч, belsat.eu

Рэквізіты для дапамогі

Дабрачынны рахунак у валюце РБ: № 000028
Транзітны рахунак для беларускіх рублёў: 3819382100034
Атрымальнік плацяжу: Лелюкевіч Гульнара Радыкаўна
Від плацяжу: ахвяраванне на лячэнне, рэабілітацыю, набыццё лекаў для Лелюкевіча Яўгена Паўлавіча
ААТ «ААБ Беларусбанк», аддзяленне № 400/400, код банку 752 УНП 500156630 МФА 152101752

або

гаманец на EasyPay № 37681238, можна папоўніць праз мабільны тэлефон з SIM-картаю аператараў МТС і Life.
Фармат SMS: 50 37681238 сума ахвяравання (37681238 – гэта нумар гаманца, пасля яго прагал і сума, якую жадаеце ахвяраваць). Паведамленні трэба адпраўляць на кароткі нумар 553.

Стужка навінаў