У Казахстане дабіваюць незалежныя медыі


Сёння суд Алматы забараніў галоўную незалежную газету «Республика» разам з тузінам звязаных з ёю інтэрнэт-сайтаў.

Цікава, што пракуратура замест рэдактараў ці ўласнікаў медыяў у якасці адказніка абрала газеты ды інтэрнэт-рэсурсы, аб’яднаўшы іх тэрмінам «адзіны медыйны сродак», раней невядомым у судовай практыцы краіны.

Паводле абвінавачання, незалежныя медыі распаўсюджваюць «экстрэмісцкую інфармацыю». Такі судовы працэс неўзабаве чакае і найбуйнейшую апазіцыйную партыю краіны «Алга!» («Наперад»). {movie}Суд над “Рэспублікай”|right|8009{/movie}

«Рашэнне аднаго суда падало прыклад для ўсёй краіны. Мы ж усе разумеем, што рашэнні прымае не суддзя. Мы добра ведаем, з кім яна нарады праводзіць. Я лічу, што ўлады зрабілі вельмі няслушны крок, груба парушыўшы канстытуцыю краіны», – мяркуе апазіцыйны лідар Эміржан Касанаў.

Варта адзначыць, што казахстанская апазіцыя – у яшчэ горшай сітуацыі, чымся беларуская. Хоць заходнія назіральнікі ніколі не прызнавалі мясцовых выбараў сумленнымі ды празрыстымі, тое, што прэзідэнт Нурсултан Назарбаеў карыстаецца вялізарнаю папулярнасцю, – факт агульнапрызнаны. Пасля забароны дзейнасці незалежных медыяў чакаецца ўдар па супраціўніках палітычных, што канчаткова знішчыць апанентаў улады.

Усевалад Шлыкаў

belsat.eu

Стужка навінаў