«Zмена» правяла акцыю з «памылкамі»


Цацачны пікет пад працоўнаю назваю “Як так атрымалася?” прайшоў у Менску.

Паводле кіраўніка “Zмены”, моладзевага крыла “Гавары праўду!”, Паўла Вінаградава, яны вырашылі закончыць год такою ж акцыяй, як і пачалі. Дзеля гэтага яны падрыхтавалі транспаранты з памылкамі. Нягледзячы на гэта, надпісы заставаліся зразумелыя. Актывіст спадзяецца, памылкі дапамогуць давесці ў судзе, што на транспарантах не было лозунгаў.

{movie}Павел Вінаградаў пра акцыю “Як так атрымалася?”|left|7985{/movie}Карыстаючыся момантам, Павел Вінаградаў павіншаваў “Белсат” з пяцігоддзем: “Белсат” – самы адэкватны тэлеканал. Удачы вам!”

Аліна Кашкевіч
belsat.eu

Стужка навінаў