У Курапатах зноў знішчаны крыж польскім афіцэрам


Памятны знак прастаяў усяго тры дні.

Крыж усталявалі літаральна некалькі дзён таму грамадскія актывісты: старшыня беларускай філіі міжнароднага таварыства “Мемарыял” Уладзімір Раманоўскі, палітвязень савецкіх часоў Сяргей Ханжанкоў і Ганна Шапуцька, ініцыятарка барацьбы супраць “Бульбашъ Холлу”. Уладзімір Раманоўскі прыйшоўшы ў Курапаты паўторна, знайшоў замест памятнага знака пустое месца. Дзеяч звярнуўся ў міліцыю з заяваю аб украдзеным крыжы.

Гэта ўжо другі выпадак, калі знік знак памяці аб расстраляных польскіх жаўнерах. Першы раз памятны знак афіцэрам польскага войска з’явіўся ў Курапатах 29 кастрычніка і быў выкрадзены на наступны дзень. На месцы выкрадзенага крыжа былі заўважаныя актывісты КХП БНФ, але яны патлумачылі, што толькі прыбіралі тэрыторыю.

Грамадскія актывісты рыхтуюцца ўсталёўваць крыж трэці раз.

belsat.eu

Стужка навінаў