Кіраўніца Нацбанку: Дэвальвацыі ў нас не праглядаецца, на даляглядзе яе няма


Нацыянальны банк не бачыць падставаў для правядзення дэвальвацыі ў Беларусі. Пра гэта заявіла журналістам старшыня Праўлення Нацыянальнага банку Надзея Ермакова.

«Дэвальвацыі ў нас не праглядаецца і не пралічваецца. На даляглядзе яе няма», – падкрэсліла кіраўніца Нацыянальнага банку.

Ермакова паведаміла таксама пра пазітыўныя змены на рынку дэпазітаў, дзе назіраецца невялікі прыток унёскаў у беларускіх рублях.

«Гэта, вядома, добра. Тут адыграла ролю тое, што павысіліся стаўкі прыцягнення. Але прыток невялікі», – сказала Ермакова. Яна адзначыла, што валютныя ўнёскі таксама растуць, прычым крыху вышэйшымі тэмпамі, чымся ў беларускіх рублях, але не так, як гэта было ў трэцім квартале. «У цэлым агульны прыток унёскаў ёсць», – канстатавала старшыня банку.

У кастрычніку адзначалася тэндэнцыя адтоку рублёвых унёскаў насельніцтва з банкаў. Нацыянальны банк разлічваў у лістападзе пераламіць гэтую тэндэнцыю.

belsat.eu

Стужка навінаў