Валер Костка: Напад на літоўскую амбасаду не выгодны нікому ў Беларусі


Паводле былога падпалкоўніка КДБ, гэта была правакацыя, зладжаная сіламі з-па-за Беларусі.

2013 год будзе выключна цяжкі для Беларусі – трэба знайсці сродкі, каб выплаціць каля $ 3,6 млрд вонкавай запазычанасці, а на дадатак Расея патрабуе вярнуць $ 1,5 млрд за шэры экспарт растваральнікаў. Валер Костка лічыць гэта выгодным часам для вонкавага ціску на Беларусь.

«І эканамічны, і палітычны крызіс павінен паставіць пытанне аб уладзе ў Беларусі. І ўсё, што адбываецца цяпер, – гэта артпадрыхтоўка да наступнага года. 2013 год будзе помсціць Лукашэнку за Вярхоўны Савет ХІІІ склікання», – кажа былы афіцэр КДБ. {movie}Валер Костка пра напад на літоўскую амбасаду|right|7376{/movie}

Валер Костка мяркуе, што правакацыю зладзілі сілы з-за межаў Беларусі, бо ні апазіцыі, ні ўладам гэта не трэба. Разам з тым ён упэўнены, што ўсё вядзе да змены ўлады ў нашай краіне.

«Лукашэнка заганяецца ў безвыходную сітуацыю. З аднаго боку, канчаткова сапсаваныя адносіны з Захадам, а з другога – цяжкая эканамічная сітуацыя», – кажа ён.

belsat.eu

Стужка навінаў