Беларус, што ўцёкамі ратаваўся ад пераследу ў войску, можа атрымаць статус уцекача ў Літве


https://youtu.be/player_embedded&v
Згодна з пастановаю віленскага суда Дэпартамент міграцыі Літвы перагледзіць ранейшую адмову ў палітычным прытулку былому беларускаму жаўнеру Сцяпану Захарчанку.{movie}”Я не гатовы страляць у грамадзянаў Беларусі” (аўдыё) |left|6881{/movie}

Паводле меркавання суда, Дэпартамент міграцыі не сабраў дастатковай колькасці звестак пра сітуацыю ў Беларусі. Установа парушыла таксама, як сцвердзіў суд, парадак разгляду просьбы Захарчанкі аб наданні статусу палітуцекача, не патлумачыўшы належным чынам ягоных правоў і абавязкаў.

Напярэдадні пасяджэння суда міністр унутраных справаў Літвы Артурас Мялянас заклікаў дэпартамент міграцыі надаць Захарчанку статус уцекача і даць яму палітычны прытулак. Дэпартамент раней адмовіў беларусу ў такім статусе, настойваючы, што ў Беларусі Захарчанку нічога не пагражае.

Пастанову Віленскага акруговага адміністратыўнага суда можна абскардзіць цягам 14 дзён.

Што змусіла хлопца да ўцёкаў?

Жаўнер тэрміновай службы Сцяпан Захарчанка 27 ліпеня 2011 года самахоць пакінуў адну з частак Менскага гарнізону. Паводле прэс-службы Міністэрства абароны Беларусі, па факце самавольнага пакідання часткі распачалі крымінальную справу. Высветлілася, што Захарчанка меў вельмі негатыўную рэпутацыю. Яшчэ да прызыву ў войска яго неаднаразова прыцягвалі да адміністратыўнай адказнасці, у тым ліку за хуліганства і распіванне спіртавых напояў у грамадскім месцы. Калегі характарызуюць Захарчанку як “гультаяватага, хітрага і выкрутлівага чалавека, схільнага да падману і парушэння дысцыпліны, які ўвесь час шукае асабістай выгады і канфліктуе з навакольнымі”.

Захарчанка сцвярджае, што збег у Літву ад збіцця і здзекаў афіцэраў. Маладзён паведаміў: апошняю кропляю сталася змушэнне падпісаць дакумент, які абавязваў яго выканаць любы загад прэзідэнта і адкрыць агонь па людзях, што будуць пагражаць канстытуцыйнаму ладу ў Беларусі.

belsat.eu

Глядзі таксама
Каментары