«Размова Жбанкова»: чысткі дзяржапарату


{movie}„Размова Жбанкова”: чысткі дзяржапарату|left|6735{/movie}Кожны кіроўца ведае: калі ў машыне штосьці не так, то ўвесь час даводзіцца нешта падкручваць і напраўляць. Вось і цяпер урачыста абвешчаная чарговая кампанія рэфармавання і скарачэння дзяржаўнага апарату. Пра кадравую палітыку ўладаў Беларусі вядоўца праграмы Максім Жбанкоў размаўляе з экспертам «Ліберальнага клубу» Мікітам Бяляевым.

Палітычны аналітык Мікіта Бяляеў наўпрост не звязвае парламенцкіх выбараў і заявы аб скарачэнні дзяржапарату. Паводле эксперта, размовы пра неабходнасць рэформы вядуцца ўжо даўно, але далей за заявы пакуль справа не ідзе. «Летась скарацілі менш за 1 % дзяржслужбоўцаў, а калі дакладна – 0,4 %, хоць планавалі 10–15 %», – канстатуе ён. Цяпер жа Аляксандр Лукашэнка заявіў, што ў выніку рэформы скарачэнні будуць сягаць 25–30 %.

Ці застанецца чарговая рэформа зноў толькі на словах? Ці з’явяцца ў Беларусі беспрацоўныя чыноўнікі? Якія сапраўдныя прычыны, што штурхаюць Аляксандра Лукашэнку скарачаць колькасць чыноўнікаў? Глядзіце новае выданне праграмы «Размова Жбанкова»!

belsat.eu

Стужка навінаў