Каця Пытлева паказала «Унутранасці». Агляд падзеяў культуры


“Унутранасці”- гэта зборнік паэзіі Кацярыны Пытлевай, выдадзены яшчэ ўлетку. Аўтарка спачатку прэзентавала яго ў Маскве, і толькі цяпер – у Менску. Але пачакаць падзеі было варта – імпрэза выйшла драматычная і відовішчная.

Бо адкрыў яе выступ артысткі Дзіты Карэлінай, якая са сваёй дачкою Марленай проста ў галерэі “Ў” паказала спектакль “Ad libitum”. Аднак галоўным пунктам праграмы ўсё ж была прэзентацыя „Унутранасцяў”.

КАЦЯРЫНА ПЫТЛЕВА, ПАЭТКА
„Мне б хацелася каб мае вершы натхнялі, і я заўважыла, што гэтак яно і адбываецца, інакш бы я ніколі не друкавала кнігу, гэта было б безсэнсоўна. Калі я зразумела, што калі чалавек чытае кнігу, ён робіць нейкія высновы, задумваецца пра штосьці, штосьці мянея ў жыцці альбо наадварот ідзе па тым шляху што ён выбраў – значыць усе правільна, яна ідзе не толькі мне на карысць, але і людзям”.

Кацярына Пытлева, вядомая таксама як вакалістка гурта “Клёндайк” і як тэле- ды радыёвядоўца, прызнаецца, што піша вершы з 15-ці гадоў. У яе дэбютны зборнік увайшла лірыка з розных перыядаў жыцця на тэмы ад сацыяльных да інтымных. Таму „Унутранасці” атрымаліся своеасаблівым дзённікам, у якім адлюстраваныя жыццёвыя сітуацыі ды прыватныя перажыванні паэткі.

Іншыя тэмы: прэзентацыя карцінаў, прысвечаных «Pussi Riot», скончылася затрыманнямі. Буйная выстава Паблё Пікасо адкрылася ў Мілане.

belsat.eu

Стужка навінаў