Польшча напалоханая алкагольнымі атручваннямі ў суседзяў


Краіна ўвяла абмежаванні на імпарт і продаж чэшскага алкаголю пасля серыі атручванняў метылавым алкаголем у Чэхіі ды Славаччыне.

Да продажу на тэрыторыі Польшчы дапускаюцца алкагольныя напоі чэшскай вытворчасці мацункам не больш за 20 %. Захады былі ўведзеныя пасля таго, як у суседніх з Польшчаю Чэхіі ды Славаччыне атручванне няякаснымі спіртнымі напоямі прывяло да смерці прынамсі 19 асобаў. Яшчэ 36 чалавек застаюцца ў шпіталях у цяжкім стане.

Раней продаж моцных алкагольных напояў забаранілі ў самой Чэхіі, цяпер там можна набыць толькі віно і піва.{movie}Польшча не прадае гарэлку з Чэхіі|right|6399{/movie}

Польская паліцыя і памежныя службы прыклалі намаганні, каб перадухіліць імпарт няякаснай гарэлкі ў Польшчу. У краіне ўжо зафіксаваныя чатыры выпадкі атручвання метылавым алкаголем, прычым у двух выпадках спажытая гарэлка можа мець чэшскае паходжанне.

Цяпер на мяжы з Чэхіяй паліцыя і памежнікі інспектуюць харчовыя крамаў, каб выявіць нелегальны продаж спіртовых напояў. Ужо сканфіскавалі каля 60 літраў кантрабанднага спірту.

belsat.eu

Стужка навінаў