Ператрус у кватэры Лябедзькі: “крыміналу” не знайшлі


Учора працаўнікі КДБ правялі ператрус у кватэры лідэра Аб’яднанай грамадзянскай партыі Анатоля Лябедзькі. Паводле сябры АГП Валянціны Палевіковай, што выступала ў якасці панятой, ніякіх забароненых рэчаў працаўнікі КДБ не знайшлі.

“Сканфіскавалі камп’ютар, праглядзелі ўсю дакументацыю, што тычылася АГП, – кажа Валянціна Палевікова, у Анатоля яе шмат. Таксама забралі гэтыя дакументы ды асабістыя нататнікі Анатоля Лябедзькі”. Паводле яе, падчас ператрусу працаўнікі КДБ паводзілі сябе карэктна.

Цяпер лідара АГП трымаюць у ізалятары КДБ у якасці падазраванага ў справе аб масавых закалотах 19 снежня. На знак пратэсту супраць незаконных дзеянняў улады Анатоль Лябедзька абвесціў бестэрміновую галадоўку.

belsat.eu

Стужка навінаў