Віцебск – мастацкая сталіца Беларусі?


Выстава творчасці дызайнераў з Віцебску засланіла сталічны бляск Менску – лічаць арганізатары.

Увечары 14 верасня ў сталічнай галерэі Беларускага саюзу дызайнераў адкрылася выстава “Constructio”. Свае працы паказалі віцебскія мастакі Аляксандр Малей, Галіна Васільева, Аляксандр Слепаў ды іншыя. Творцы пачынаючы з 90-х гадоў ХХ стагоддзя аднаўляюць традыцыі супрэматызму і канструктывізму Віцебскай школы.

Каардынатар праекту Ягор Сурскі лічыць, што хоць выстава і адбываецца ў Менску, але сваймі культурнымі з’явамі, у тым ліку звязанымі з мастацтвам, Віцебск значна апераджае беларускую сталіцу. “У Менску сканцэнтраваныя культурныя падзеі, але не заўсёды яны могуць пахваліцца багатым зместам. Калі казаць пра ўмоўную, уяўную сталіцу сучаснага мастацтва, канкурэнцыя будзе, хутчэй, на карысць Віцебску”, – падкрэсліў Сурскі.

belsat.eu

Глядзі таксама
Каментары