На «Нафтане» затрымалі двух высокапастаўленых кіраўнікоў


Два высокапастаўленыя кіраўнікі ААТ «Нафтан» былі затрыманыя на працоўных месцах, паведамляе тэлеграм-канал «”Нафтан” против экстремизма».

Завод «Нафтан», предприятие, нефтеперерабатывающий завод, нефть, нефтепродукты, Новополоцк, Беларусь
Від на завод «Нафтан».
Фота: Агата Квяткоўская / Белсат

Як паведляюць працаўнікі ААТ «Нафтан», затрыманы начальнік упраўлення вытворча-тэхнічнай камплектацыі Мікалай Сакалоў і намеснік галоўнага механіка ў справе мадэрнізацыі і рамонтаў Сяргей Бароха.

Са звестак аўтараў каналу, затрыманне звязанае са «справай аб карупцыі і злачыннасці пры будаўніцтве ўстаноўкі запаволенага каксавання».

Як нагадвае канал, у ліпені 2021 года сілавікі затрымалі Юрыя Паршонка, кіраўніка дырэкцыі ў справе інвестыцыйных праектаў. Яго затрыманне было звязана з будаўніцтвам сістэмы ўльтрагукавога кантролю, сцвярджае канал «”Нафтан” супраць экстрэмізму».

Аб’ектыў
Пачаўся суд над удзельнікамі «Рабочага руху»
2022.11.09 21:21

Алена Рувіна belsat.eu

Стужка навінаў