Зяленскі: ва Украіне адбываюцца контрнаступальныя дзеянні


Ва Украіне цяпер адбываюцца пэўныя контрнаступальныя і абаронныя дзеянні, камандзіры на ўсіх напрамках настроеныя пазітыўна. Пра гэта Уладзімір Зяленскі заявіў 10 чэрвеня на супольнай з прэм’ер-міністрам Канады Джасцінам Трудо прэс-канферэнцыі, паведамляе Укрінформ.

Прэс-канферэнцыя Джасціна Трудо і Уладзіміра Зяленскага.
Фота: Frank Gunn / Zuma Press / Forum

Прэзідэнт Украіны заўважыў, што пра контрнаступ Украіны сказаў у тым ліку і Пуцін.

«Важна, што Расея адчувае заўсёды, што ім нядоўга засталося, на маю думку. Контрнаступальныя і абарончыя дзеянні адпаведныя адбываюцца ва Украіне. На якой стадыі – я не буду казаць падрабязна. Лічу, што мы гэта абавязкова будзем адчуваць», – сказаў Зяленскі.

Прэзідэнт Украіны зазначыў, што штодня знаходзіцца на сувязі з камандзірамі розных напрамкаў, а таксама з галоўнакамандуючым ЗСУ Валерам Залужным.

«Усе цяпер настроеныя пазітыўна – так Пуціну і перадайце», – рэзюмаваў Зяленскі.

Hавiны
Брытанская выведка пацвярджае, што Украіна прарвала пазіцыі Расеі ў некаторых раёнах
2023.06.10 12:23

Уладзімір Пуцін 9 чэрвеня заявіў, што контрнаступ Украіны распачаўся і што ўкраінскія сілы ўсё яшчэ маюць наступальны патэнцыял.

Падчас прэс-канферэнцыі прэм’ер-міністр Канады Джасцін Трудо паведаміў пра выдзяленне ваеннай дапамогі Украіне ў памеры $375 мільёнаў. Таксама Трудо распавёў, што Канада мае намер канфіскаваць расейскі транспартны самалёт, які прызямліўся ў Таронта мінулай вясной. Яго перададуць Украіне.

Hавiны
У ISW заявілі пра тактычныя поспехі ўкраінскага контрнаступу
2023.06.10 08:39

Марыя Міхалевіч belsat.eu

Стужка навінаў