У ISW заявілі пра тактычныя поспехі ўкраінскага контрнаступу


Украінскія вайскоўцы працягваюць контрнаступальныя дзеянні сама меней на чатырох участках фронту. Пра гэта заявілі аналітыкі амерыканскага Інстытуту вывучэння вайны (ISW).

Украінскія вайскоўцы.
Фота: ok_pivnich1 / Telegram

Як адзначаецца, Мінабароны Расеі заявіла, што расейскія войскі адбілі абмежаваныя і лакалізаваныя наземныя атакі ЗСУ ў раёне Крамянной. Аднак украінскія войскі прасунуліся на 1,2 кіламетра падчас наступальных аперацыяў пад Бахмутам.

ЗСУ таксама працягнулі абмежаваныя контрнаступальныя аперацыі на захадзе Данецкай вобласці паблізу граніцы Данецкай і Запарожскай абласцей і дасягнулі тактычных поспехаў на гэтых напрамках.

Апроч таго, украінскія вайскоўцы працягнулі наземныя атакі на Захадзе Запарожскай вобласці. Там, паводле расейскай крыніцы, украінцы таксама маюць пэўныя поспехі.

Hавiны
Атакі ёсць, галоўнага ўдару няма. Што трэба ведаць пра контрнаступ ЗСУ
2023.06.09 20:29

Расейскі бок і шэраг заходніх медыяў сцвярджаюць, што вялікае контрнаступленне ЗСУ ўжо распачалося, аднак афіцыйны Кіеў абвяргае гэтыя звесткі. Разам з тым, актывізацыя баявых дзеянняў цяпер відавочная.

Актывізацыя дзеянняў ЗСУ назіраецца з 4 чэрвеня. У гэты дзень мілітарысцкія Z-каналы паведамілі пра ўкраінскія атакі на поўдні: каля сяла Новаданецкага (Валнавахскі кірунак, Данецкай вобласць), у раёне Навадараўкі і Вуглядару на Запарожскім фронце. Расейскі бок быў вымушаны прызнаць, што ўкраінцы здолелі ўклініцца ў першую лінію абароны. Таксама Z-каналы заўважылі актыўнасць ЗСУ ў раёне Аўдзееўкі і Мар’інкі (Данецкая вобласць).

Якуб Хруст belsat.eu

Стужка навінаў