Брытанская выведка пацвярджае, што Украіна прарвала пазіцыі Расеі ў некаторых раёнах


Разведка Міністэрства абароны Вялікай Брытаніі ў сваёй справаздачы за 10 чэрвеня адзначае, што за апошнія двое содняў у некалькіх сектарах усходу і поўдня Украіны былі праведзеныя «значныя» ўкраінскія аперацыі.

Украінскія вайскоўцы.
Фота: ok_pivnich1 / Telegram

Украінскія сілы «верагодна, дабіліся добрага прагрэсу» і «прарвалі першую лінію расейскай абароны», дадалі ў брытанскім Мінабароны. Аднак у іншых вобласцях «украінскі прагрэс быў павольнейшым».

Тым часам дзеянні Расеі былі «змяшанымі»: некаторыя падраздзяленні «верагодна, праводзяць верагодныя манеўраныя абарончыя аперацыі, тады як іншыя адступілі ў пэўнай бязладзіцы на тле павелічэння колькасці паведамленняў пра расейскія страты, калі яны адыходзяць праз свае ўласныя мінныя палі».

Hавiны
У выніку начнога абстрэлу ў Адэсе загінулі трое чалавек. Куды яшчэ ляцелі ракеты?
2023.06.10 10:15

Таксама адзначаецца, што расейскія ВПС былі незвычайна актыўнымі над поўднем Украіны, дзе паветраная прастора больш спрыяльная для Расеі, чым у іншых частках краіны».

«Аднак застаецца незразумелым, ці былі эфектыўнымі тактычныя авіяўдары», – адзначаюць у выведцы.

Hавiны
Атакі ёсць, галоўнага ўдару няма. Што трэба ведаць пра контрнаступ ЗСУ
2023.06.09 20:29

Як раней заявілі аналітыкі амерыканскага Інстытуту вывучэння вайны (ISW), украінскія вайскоўцы працягваюць контрнаступальныя дзеянні сама меней на чатырох участках фронту.

Расейскія войскі адбілі абмежаваныя і лакалізаваныя наземныя атакі ЗСУ ў раёне Крамянной. Аднак украінскія войскі прасунуліся на 1,2 кіламетра падчас наступальных аперацыяў пад Бахмутам.

ЗСУ таксама працягнулі абмежаваныя контрнаступальныя аперацыі на захадзе Данецкай вобласці паблізу граніцы Данецкай і Запарожскай вобласцяў і дасягнулі тактычных поспехаў на гэтых напрамках.

Hавiны
У ISW заявілі пра тактычныя поспехі ўкраінскага контрнаступу
2023.06.10 08:39

Якуб Хруст belsat.eu

Стужка навінаў