Кіраўнік Паўднёвай Асеціі, які паслаў войскі ва Украіну, прайграў выбары


Дзейны прэзідэнт самаабвешчанай і саюзнай Расеі Паўднёвай Асеціі Анатолій Бібілаў прайграў 8 траўня ў другім туры прэзідэнцкіх выбараў. Пра гэта паведамляе інфармацыйнае агенцтва «Рес».

Вайскоўцы Паўднёвай Асеціі едуць на вайну з Украінаю. Скрыншот: Президент БИБИЛОВ / Telegram

Паводле звестак мясцовага ЦВК, у выбарах атрымлівае перавагу лідар палітычнай партыі «Ныхас» і былы сілавік Алан Гаглоеў.

Сам Бібілаў ужо прызнаў сваю паразу і пажадаў Гаглоеву паспяховай працы.

Гаглоеў жа адзначыў, што гатовы «паднімаць планку» ў стасунках з Расеяй: «нарошчваць з ёй напрацоўкі, якія ўжо ёсць у розных сферах узаемадзеяння», перадае ТАСС.

Аналітыка
Дыктатары, тэрарысты і сепаратысты. Хто падтрымлівае Расею ў вайне супраць Украіны
2022.03.28 19:46

Анатоль Бібілаў стаў вядомы за межамі Паўднёвай Асеціі тым, што ў сакавіку паслаў ва Украіну мясцовыя войскі, якія ваявалі на баку Расеі, напрыклад, у Мэлітопалі.

Таксама перад першым турам прэзідэнцкіх выбараў ён заяўляў, што Паўднёвая Асеція найбліжэйшым часам распачне юрыдычныя крокі для ўваходу ў склад РФ.

Hавiны
«Такіх палітычных сілаў няма». Нават у Абхазіі заявілі, што не збіраюцца далучацца да Расеі
2022.03.30 23:59

ПС belsat.eu

Стужка навінаў